SetNow

Крок «Філіял»

Абноўлена 4 кастрычніка 2026 · 2 хв чытання

На кроку «Філіял» кліент выбірае, куды прыйсці. У спісе толькі філіялы, куды зараз можна запісацца: пустых філіялаў кліент не ўбачыць.

Крок «Філіял»: «Каменная Горка» і выбраны філіял «Няміга» з адрасамі і тэлефонамі, унізе — «Працягнуць»

Якія філіялы трапляюць у спіс

Філіял паказваецца, калі ў ім ёсць хоць бы адно з двух:

  • вольны час — у супрацоўніка, прывязанага да філіяла, ёсць змена ў гэтым філіяле сёння (яшчэ не скончылася) або пазней, і ў змене ёсць вольнае акно хоць бы на самую кароткую звычайную паслугу;
  • занятак — у філіяле запланаваны занятак, які яшчэ не пачаўся, і ў ім ёсць вольныя месцы.

Філіялы ў архіве ў запіс не трапляюць. Калі не падыходзіць ніводзін, замест спісу кліент бачыць «Анлайн-запіс пакуль недаступны» — што праверыць, разабрана ў артыкуле «Кліент не бачыць вольны час».

У картцы філіяла — назва, адрас і тэлефон. Калі ў філіяла свой тэлефон не пазначаны, паказваецца тэлефон кампаніі. Паўторны націск на выбраны філіял здымае выбар.

Як спіс залежыць ад астатняга выбару

  • Выбраныя паслугі — застаюцца філіялы, дзе можна атрымаць кожную з іх: для звычайнай паслугі — вольнае акно не карацейшае за яе працягласць у супрацоўніка, які яе выконвае (поле «Выканаўцы» у паслузе), для паслугі для падзей — занятак з вольнымі месцамі.
  • Выбраны супрацоўнік — філіялы, дзе ў яго ёсць змены.
  • Выбрана дата — філіялы, дзе ў гэты дзень ёсць вольны час або занятак.
  • Выбраны час — філіялы, дзе ў гэты час вольны адпаведны супрацоўнік на ўсю працягласць выбраных паслуг.

Супрацоўнік можа працаваць у некалькіх філіялах. У які філіял да яго запішуць у канкрэтны дзень, вырашае змена: філіял выбіраецца ў рэдактары дня ў Расклад → Графік працы. Прывязка да філіяла без змены ў ім запісу не адкрывае — падрабязней у «Філіялы супрацоўніка».